galinaeditor (galinaeditor) wrote,
galinaeditor
galinaeditor

Інтэр'еры Нясьвіскага палацу

Вырашыла дапоўніць сваімі фотамі грунтоўны допіс veragodna пра вандроўку па Міншчыне. Я чакала гэтага допісу, ня толькі каб параўнаць свае ўражаньні з уражаньнямі іншых, але і каб суцешыць сябе думкаю, што мне няварта пісаць тое, пра што ўжо напісалі іншыя. Аднак гэтыя шаноўныя вандроўнікі ня бралі экскурсіі ў сярэдзіну Нясьвіскага палацу, і таму мае фоты могуць быць цікавымі для тых, хто цікавіцца падарожжамі і даўніной.

На жаль, ня маю часу праводзіць зьмястоўныя экскурсіі, таму проста пройдземся па палацы, узіраючыся ў інтэр'еры. Ня будзем займацца абмеркаваньнем аўтэнтычнасьці, бо, як той казаў, маем тое, што маем.

Зразумела, што пачнем звонку :)

1. Уязная брама
IMG_4619

2. Уязная брама зь сярэдзіны
IMG_4632

3. Унутраны двор
IMG_4622

4. Калодзеж ва ўнутраным двары
IMG_4623

5. Адна зь вежаў
IMG_4630

6.
IMG_4631

7.
IMG_4633

8.
IMG_4634

Ну што, пайшлі ў сярэдзіну?
9. Трохпавярховы сьвяцільнік у холе
IMG_4635

10. Бальная заля, яна ж і Белая заля
IMG_4636

11.
IMG_4637

12.
IMG_4638

13. Малая сталовая для вузкага сямейнага кола. Тут Радзівілы звычайна пілі каву (дарэчы, за круглым сталом, а не за авальным), а абедалі яны ў Вялікай сталовай залі
IMG_4639

14.
IMG_4640

15. Гетманская заля. Я б сказала - тадышняя канфэрэнц-заля
IMG_4642

16.
IMG_4644

17.
IMG_4645

18. Столі ў палацы вартыя асобнай увагі
IMG_4646

19.
IMG_4647

20. Кафляныя печы таксама ўяўляюць інтарэс. Дарэчы, аўтэнтычная кафля захавалася ў палацы ажно да 20-га стагодзьдзя і была зьнішчаная... падчас рэстаўрацыі.
IMG_4649

22. Печка-камін у холе
IMG_4624

23. Зоркавая заля
IMG_4650

24. На сьценах шчыльна вісяць партрэты князёў. Даўней яны заўсёды віселі на адлегласьці.
IMG_4655

25. Столя ў Зоркавай залі
IMG_4656

26. Гадзіньнік
IMG_4658

27.
IMG_4659

28.
IMG_4661

29.
IMG_4662

30.
IMG_4663

31. Масіўная старадаўняя шафа катэгарычна ня ўлазіла ў аб'ектыў фотаапарата, а адысьціся ад яе не было ніякай магчымасьці, таму я сфатаграфавала шафу па дыяганалі. Дарэчы, апошняя жыхарка Нясвіскага палацу Эльжбэта Радзівіл пры наведваньні палацу абурылася тым, што гэтая шафа стаіць у апартамэнтах князя Альбрэхта Радзівіла, бацькі Эльжбэты. Паводле ейных словаў, "Шафы тут ніколі не тое каб не было, але і быць не магло".
IMG_4664

32. Спачывальня. Уваходу туды няма (не пускаюць), таму даводзіцца сузіраць князевы ложак ад парогу дзьвярэй. Дарэчы, гэты ложак набылі на адным з эўрапейскіх аўкцыёнаў за 15 тысяч даляраў і потым прыляпілі да яго разьбяныя калоны і балдахін.
IMG_4665

33. На гербе Радзівілаў арол заўсёды глядзіць на захад. Праўда, у палацы пры рэстаўрацыі кафлі некаторыя выявы арла зрабілі з галавой на ўсход...
IMG_4669

34.
IMG_4670

35.
IMG_4671

36.
IMG_4673

37.
IMG_4674

38. Пойдзем на другі паверх.
IMG_4675

39.
IMG_4676

40. Салонны пакой. Пальма 17-га стагодзьдзя
IMG_4678

41.
IMG_4679

42. Уваход у спальню Марыі Ружы Радзівіл. Насамрэч туды ўваходу няма - не "пушчаюць". Можна паглядзець на спальню, толькі перагнуўшыся праз нацягнутую вяроўку
IMG_4680

43. Зноў разглядаем салонны пакой
IMG_4681

44. Амаль ува ўсіх пакоях замка рэстаўратары аздобілі сьцены, столі і каміны золатам. Відаць, хацелі, каб было “па-багатаму”. Княгіня Радзівіл, аднак, сьцьвярджае, што залатыя росьпісы былі толькі ў Зоркавай залі.
IMG_4683

45.
IMG_4684

46.
IMG_4685

47. Пазалочаны габэлен з чыёйсьці прыватнай калекцыі
IMG_4687

48. Рэшткі некалісь багатай бібліятэкі
IMG_4689

49.
IMG_4690

50.
IMG_4693

51. Паляўнічая заля
IMG_4694

52.
IMG_4695

53.
IMG_4696

54.
IMG_4697

55.
IMG_4698

56.
IMG_4699

57.
IMG_4701

58. Во тут столя зробленая вельмі "па-багатаму".
IMG_4705

59.
IMG_4707

60.
IMG_4708

61.
IMG_4710

62.
IMG_4711

63. І тут рэстаўратары рупліва шчыравалі...
IMG_4712

64.
IMG_4713

65.
IMG_4714

66.
IMG_4628

67. Бакавая лесьвіца
IMG_4629

68. Макет палацу
IMG_4626
Tags: цікавосткі
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 24 comments